Расія дабудавала першую нітку газаправода ў абыход Беларусі

05.05.2011 16:23
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін задаволены завяршэннем працы на марскім участку па будаўніцтве першай ніткі газаправода "Паўночны паток" (Nord Stream) і называе яе форткай у Еўропу. Гэты газаправод павінен дыверсіфікаваць пастаўкі расійскага газу ў Еўропу, якія ў цяперашні час ажыццяўляюцца праз Беларусь і Украіну.

«Першая нітка завершана. Менавіта яна складае 27,5 млрд. кубічных метраў газу. Другая будзе здадзена ў наступным годзе і (агульная магутнасць) будзе складаць 55 млрд. Гэта не акно, але гэта фортка ў Еўропу», — сказаў Пуцін на пасяджэнні прэзідыума ўрада РФ 5 траўня.Пачатак транспарціроўкі прыроднага газу наўпрост з Расіі ў Еўрасаюз па новай газаправоднай сістэме намечана на апошні квартал 2011 года. Будаўніцтва другой паралельнай ніткі будзе завершана ў 2012 годзе, паведамляе Корреспондент.net.Раней Уладзімір Пуцін паведаміў, што пракладка марской часткі газаправода (Nord Stream) завершыцца ў ліпені 2011 года.Nord Stream з’яўляецца прынцыпова новым маршрутам для экспарту расійскага газу ў Еўропу (перш за ўсё на рынкі Германіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Францыі і Даніі). «Газпром» ужо падпісаў доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку газу па Nord Stream кліентам у некалькіх краінах ЕС, уключаючы Германію, Данію, Нідэрланды, Бельгію, Францыю і Злучанае Каралеўства.У цяперашні час акцыянерамі праекту Nord Stream з’яўляюцца расійскі «Газпром», германскія Wintershall Holding і E. ON Ruhrgas, французская GDF Suez і нідэрландская Gasunie.Даведка:Праекты газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўднёвы паток» прадугледжваюць транспартоўку газу ў Еўропу ў абыход Украіны і Беларусі.»Паўднёвы паток» павінен прайсці ад чарнаморскага ўзбярэжжа Расіі да Балгарыі і працягнуцца да поўдня Італіі і Аўстрыі. Магутнасць трубаправода плануецца ў аб’ёме 63 млрд. кубаметраў на год.»Паўночны паток» прадугледжвае транспарціроўку газу з Расіі ў Еўрапейскі саюз праз Балтыйскае мора. Меркаваная магутнасць — да 55 млрд. кубаметраў метраў на год.

Как вам новость?
Головоломки