Расія дасць Беларусі крэдыт у абмен на стурктурныя рэформы

16.03.2011 09:58
Архив Редакция

Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын 15 сакавіка паведаміў, што расійскі бок разглядае пытанне аб прадстаўленні Беларусі крэдыту ў мільярд даляраў. Міністр фінансаў растлумачыў, што для атрымання дадзеных сродкаў Беларусь "павінна будзе выканаць пэўныя ўмовы, звязаныя са структурнымі рэформамі". Па словах Аляксея Кудрына, гэтыя патрабаванні могуць быць падобныя з умовамі МВФ.

Кіраўнік мінфіна Расіі распавёў, што Беларусь каля паўгода назад звярнулася па крэдыт у мільярд даляраў да расійскага ўраду, а таксама папрасіла вылучыць ёй крэдыт у два мільярды даляраў з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Аляксей Кудрын паведаміў, што ў цяперашні час бакі вядуць адпаведныя перамовы, калі завершыцца працэс па выдзяленні дадзеных крэдытаў, міністр фінансаў Расіі не змог адказаць, перадае БелТА.

Расія можа вылучыць на будаўніцтва беларускай АЭС 6 млрд. даляраў

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 15 сакавіка паведаміў, што Расія плануе прадаставіць беларускаму боку крэдыт на будаўніцтва АЭС у Беларусі ў аб’ёме каля шасці мільярдаў даляраў. Паводле слоў расійскага прэм’ера, аб’ём крэдыту залежыць ад таго абсталявання, якое краіна-заказчык вырабляе або не вырабляе у сябе. Уладзімір Пуцін таксама паведаміў, што адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі плануюць падпісаць на працягу месяца.

Прэм’ер-міністр Расіі таксама адзначыў, што ў цяперашні час бакі абмяркоўваюць пытанне фінансавання будаўніцтва інфраструктуры будучай АЭС і магчымага крэдытавання Расіяй. Нягледзячы на тое, што звычайна краіна-заказчык самастойна фінансуе будаўніцтва інфраструктуры, Уладзімір Пуцін не выключыў удзелу Расіі ў гэтым працэсе.

У цэлым Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў 2011 годзе Расія за кошт бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь, прасубсідуе беларускую эканоміку на 4,3 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки