Расія эвакуюе з Лівіі каля 20 беларусаў

23.02.2011 12:14
Архив Редакция

Самалёт расійскага міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі 23 лютага даставіць з Лівіі ў Маскву каля 20 грамадзянаў Беларусі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына. Яна адзначыла, што амбасада Беларусі ў Расіі атрымала адпаведныя даручэнні па прыёме беларускіх грамадзян у Маскве.

Як распавяла Марыя Ваньшына, супрацоўнікі амбасады сустрэнуць грамадзян у аэрапорце Дамадзедава. Прыбылых беларусаў плануецца забяспечыць транспартам, гасцініцай і квіткамі для вяртання ў Мінск, перадае БелТА.

Як паведамляў Тэлеграф, міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала грамадзян устрымацца ад паездак у Лівію ў сувязі з падзеямі, што адбываюцца там падзеямі.

Как вам новость?
Головоломки