Расія гатовая паставіць у Беларусь комплексы С-400

13.07.2010 14:34
Архив Редакция

Расія гатовая паставіць у Беларусь зенітна-ракетныя комплексы С-400. Пра гэта 13 ліпеня паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расіі генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін. "Паколькі ў нас адзіная сістэма СПА, то, калі Беларусь будзе купляць гэты комплекс, натуральна, мы яго ім паставім", — сказаў Аляксандр Зелін.

У сваю чаргу, камандуючы ВПС і СПА Беларусі генерал-маёр Ігар Азаронак адзначыў, што цяпер беларускі бок разглядае пытанне аб закупках ў Расіі ЗРК С-400. «Мы разглядаем розныя варыянты аснашчэння беларускіх ВПС і СПА рознымі сродкамі абароны, у тым ліку і С-400. Пытанне разглядаецца і прапрацоўваецца — гэта пытанне не аднаго дня», — цытуе генерал-маёра РИА «Новости».

Разам з гэтым, галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін таксама расказаў аб тым, што зенітна-ракетная сістэма новага пакалення С-500, якая распрацоўваецца ў Расіі, увойдзе ў сістэму супрацьракетнай абароны (СРА) краіны. «Зенітна-ракетная сістэма С-500 — гэта сістэма, якая будзе вырашаць задачы супрацьракетнай абароны ў Расіі», — сказаў Аляксандр Зелін.

Па словах генерал-палкоўніка, міністэрства абароны Расіі да 2020 года пачне купляць найноўшы ЗРК С-500. «Мы да 2020 года закупім вельмі значную колькасць С-400. Гаворка ідзе не пра пяць зенітна-ракетных палкоў, абсталяваных гэтай сістэмай, а пра значна большую колькасцб. Размова таксама ідзе і аб зенітна-ракетных сістэмах С-500», — адзначыў Аляксандр Зелін.

Как вам новость?