Расія ўклала ў Беларусь за год 6,56 млрд. даляраў інвестыцый

18.02.2011 15:38
Архив Редакция

У 2010 годзе замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар беларускай эканомікі на 2,3% менш, чым у 2009 годзе — усяго 9,1 млрд. даляраў (банкаўскі сектар у гэтую статыстыку не ўключаны). Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вялікая частка інвестыцый (72,1% або 6,65 млрд. даляраў) паступіла ад інвестараў з Расіі.

Акрамя таго, у 2010 годзе ў беларускую эканоміку інвеставалі Аўстрыя (10% ад агульнага аб’ёму інвестыцый), Нідэрланды і Кіпр (па 3,5%), Вялікабрытанія (3,1%).

Больш за ўсё замежных інвестыцый у 2010 годзе паступіла ў транспартную галіну эканомікі (53,2% ад агульнага аб’ёму інвестыцый), прамысловасць (22,8%), гандаль і грамадскае харчаванне (14,6%), а таксама на агульную камерцыйную дзейнасць па забеспячэнню функцыянавання рынку (3,6%).

Па дадзеных Белстата, 61,3% ад усіх  інвестыцый, што паступілі ў 2010 годзе, склалі прамыя інвестыцыі. Гэта на 15,5% больш, чым у 2009 годзе. Партфельныя інвестыцыі склалі ўсяго 0,02% (1,8 млн. даляраў) ад усіх замежных інвестыцый, іншыя замежныя інвестыцыі 38,7% (3,5 млрд. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки