Расія лічыць неправамернымі санкцыі ЕС супраць Беларусі

02.02.2011 08:56
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Расіі лічыць контрпрадуктыўнымі санкцыі ЕС і ЗША супраць Беларусі, прынятыя "па палітычных матывах у разліку на падрыў стабільнасці ў краіне". Аб гэтым заявіў 1 лютага афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч. 

«Вядома, кожная краіна сама дае ацэнку падзеям, якія адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года і пазней. У нас таксама ёсць сваё меркаванне на гэты конт, якое мы не хавалі як у двухбаковых кантактах з Мінскам, так і ў Радзе Еўропы пры прыняцці адпаведных рашэнняў», — гаворыцца ў каментары афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС. «Пры гэтым паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага далучэння Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне будзе мець контрпрадуктыўны характар», — падкрэсліў Лукашэвіч. «Наадварот, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю спрыяла б паглыбленню там рынкавых пераўтварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў», — лічаць у МЗС Расіі. Як раней паведамляў Тэлеграф, кіраўніка МЗС 27 краін Еўрасаюза 31 студзеня на сустрэчы ў Брусэлі ўзгаднілі рашэнне аб увядзенні санкцый у дачыненні да 158 прадстаўнікоў уладаў. У той жа час ЗША ўвялі аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній, а таксама пашырылі спіс грамадзян Беларусі, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты, нагадвае Корреспондент.net. У сваю чаргу міністэрства замежных спраў Беларусі пракамэнтавала рашэнне Еўрапейскага саюза ўвесці санкцыі супраць кіраўніцтва краіны. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, краіна прыме адэкватныя і прапарцыйныя меры ў адказ на санкцыі ЕС.

Как вам новость?
Головоломки