Расія можа аднавіць пастаўкі нафты ў Беларусь 18 студзеня

13.01.2011 12:44
Архив Редакция

Пастаўкі нафты з Расіі ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў пачатку наступнага тыдня, заявіў 13 студзеня кіраўнік кампаніі "Транснафта" Мікалай Токараў. "Я думаю, што да канца тыдня перамовы завершацца, цана будзе зацверджана, і да панядзелка ці аўторка пастаўкі нафты ў Беларусь пачнуцца", — сказаў ён.

Па словах кіраўніка «Транснафты», ён упэўнены, што спрэчкі з Мінскам аб кошце нафты ў 2011 годзе не закрануць пастаўкі «чорнага золата» з Расіі ў іншыя краіны. Разам з тым Мікалай Токараў дадаў, што Расія ўжо разглядае альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты ў Еўропу па моры праз Прыморск або Наварасійск, перадае Reuters.

Тым часам міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко заявіў, што пытанне аднаўлення паставак расійскай нафты ў Беларусь будзе вырашана на працягу тыдня. «Мы спадзяемся, што нашы кампаніі і беларускі бок змогуць дасягнуць кампрамісу», — сказаў кіраўнік расійскага мінэнерга.

Як раней паведаміў Тэлеграф, расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня 2011 года ў сувязі з адсутнасцю дамоваў на гэты год. Пра гэта праінфармавалі ў беларускім дзяржканцэрна «Белнафтахім» і расійскіх кампаніях.

Как вам новость?