Расія не бачыць пагрозы пастаўкам нафты ў Беларусь

27.05.2011 12:39
Архив Редакция

Міністэрства энергетыкі Расіі пакуль не бачыць пагрозаў пастаўкам расійскай нафты ў Беларусь праз запазычанасці беларускіх НПЗ. Пра гэта ў пятніцу, 27 траўня, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Шматко. "Такога сцэнару я пакуль не бачу", — адзначыў ён.

Расійскі чыноўнік таксама паведаміў, што пакуль гэтае пытанне не выйшла на ўзровень мінэнерга. «Пакуль разлічваем на тое, што кампаніі ў рамках карпаратыўных перамоваў будуць дамаўляцца, і наогул лічу, залішняй практыку маментальнай палітызаванасці», — заявіў Сяргей Шматко, перадае РИА «Новости».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, адна з беларускіх сетак АЗС (А-100) спыніла продаж бензіну АІ-92 насельніцтву ў сувязі з адсутнасцю паставак з нафтаперапрацоўчых заводаў.

Как вам новость?
Головоломки