Расія не выключае карэкціроўкі кошту на газ для Беларусі

01.12.2010 15:12
Архив Редакция

Расійскі бок не выключае карэкціроўкі кантракту з Беларуссю у галіне цэнаўтварэння на газ на 2011 год. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі па вынікахсустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі са старшынём праўлення ААТ "Газпром" Аляксеем Мілерам, якая адбылася 30 лістапада ў Маскве.

Нараўне з гэтым сінхронны выхад на роўнадаходнасць закладваецца ў пераходны перыяд 2012-2014 гадоў у рамках падрыхтоўкі новага кантракту, перадае БелТА.

Бакі таксама абмеркавалі падрыхтоўку праекту газавага пагаднення ў Адзінай эканамічнай прасторы. Па іх словах, па большасці прынцыповых пытанняў пазіцыі беларускіх і расійскіх экспертаў супадаюць. «Перш за ўсё размова ідзе пра фіксаванні роўнадаходных коштаў на газ і выхадзе на гэтую мяжу з 1 студзеня 2015 года. Пры гэтым адкрываецца магчымасць доступу незалежных пастаўшчыкоў газу ў трубаправодную сістэму», — паведамілі ў амбасадзе.

Разам з тым прадстаўнікі дзвюх краінаў выказалі паразуменне, што дадзеныя пытанні можна вырашыць пакетна пры падпісанні адпаведных пагадненняў па АЭП.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 30 лістапада ў Маскве адбылася сустрэча старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера і першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Пастаўкі расійскага газу ў 2011 годзе будуць ажыццяўляцца па формуле цаны, замацаванай у кантракце, а не захавацца на ўзроўні 2010 года, як настойваў беларускі бок, паведамілі ў «Газпроме».

Как вам новость?
Головоломки