Расія не выключае ўвядзення ў Мытным саюзе адзінай валюты

05.03.2010 11:48
Архив Редакция

Першы намеснік прэм'ер-міністра Расіі Ігар Шувалаў не выключае ўвядзення ў Мытным саюзе адзінай валюты c улікам фармавання да 2012 году адзінай эканамічнай прасторы (ЕЭП). Такую заяву намглавы ўрада РФ зрабіў пятага сакавіка, выступаючы на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў — удзельніц СНД у Маскве.

“З улікам стварэння хуткім часам Беларуссю, Расіяй і Казахстанам ЕЭП, у сутнасці, гаворка ідзе пра стварэнне агульнай еўразійскай эканамічнай прасторы. І я не стаў бы выключаць магчымасць пераходу ў перспектыве да адзінай валютнай прасторы», — цытуе РІА «Навіны» словы першага віцэ-прэм’ера Расіі.

Закранаючы задачы старшынства Расіі ў СНД у цяперашнім годзе, Ігар Шувалаў адзначыў, што адным з “найважнейшых кірункаў з’яўляецца стварэнне адзінай аплатна-разліковай сістэмы краін СНД“.

«У фінансавай сферы важна падрыхтаваць і зацвердзіць канцэпцыю і план дзеянняў па стварэнні аплатна-разліковай сістэмы на базе валют краін СНД», — падкрэсліў намглавы ўрада РФ, дадаўшы пры гэтым, што найважнейшай задачай з’яўляецца таксама эфектыўнае выкарыстанне магчымасцяў міждзяржаўнага банка СНД.
 

Как вам новость?
Головоломки