Расія не хоча "Маскоўскага механізму" ў Беларусі

15.04.2011 13:15
Архив Редакция

Расія не падзяляе намеры АБСЕ накіраваць у Беларусь камісію для вывучэння сітуацыі з выкананнем правоў чалавека. Пра гэта 14 красавіка заявіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка расійскага МЗС Аляксей Сазонаў. Паводле яго слоў, у РФ "узнікаюць вялікія сумненні ў мэтазгоднасці задзейнічання так званага "Маскоўскага механізму" АБСЕ ў дачыненні да Беларусі".

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Вялікабрытанія і 13 іншых краін-членаў АБСЕ 6 красавіка прапанавалі Беларусі супрацоўнічаць з місіяй міжнародных экспертаў з мэтай збору фактаў для расследавання дзеянняў, звязаных з падаўленнем дэманстрацый пратэсту пасля выбараў 19 снежня і наступнымі падзеямі.

Па гэтым пытанні прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ Аляксандра Сычова накіравалі апавяшчальны ліст. «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі ўяўляе сур’ёзную пагрозу выкананню абавязацельстваў АБСЕ ў правачалавечым вымярэнні. Гэта робіць неабходным стварэнне і накіраванне ў гэтую краіну місіі дакладчыкаў для вывучэння сітуацыі на месцы і падрыхтоўкі бесстаронняга дакладу», — цытуе дакумент ІА «REGNUM-Беларусь».

Аляксандр Сычоў раскрытыкаваў ідэю прымяніць да Беларусі «Маскоўскі механізм». Па яго словах, яе ініцыятары самі парушылі маскоўскі дакумент, які забараняе працу ў адной краіне двух розных місій АБСЕ, бо ў Беларусі эксперты БДІПЧ ажыццяўляюць маніторынг за судовымі працэсамі па «справе 19 снежня».

Сутнасць «Маскоўскага механізму» АБСЕ заключаецца ў тым, што АБСЕ, пры ініцыятыве і падтрымцы як мінімум дзесяці краін-удзельніц, можа сфармаваць і накіраваць надзвычайную місію ў краіну, што выклікае асаблівую занепакоенасць. Калі краіна адмаўляецца ад супрацоўніцтва, да яе могуць ужыць санкцыі.

Как вам новость?