07.04.2011 11:33
Архив

Расійская дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі" не задаволеная прапановамі Беларусі па аб'яднанні ААТ "Мінскага аўтамабільнага завода" і ААТ "КамАЗ". Пра гэта ў Штутгарце заявіў кіраўнік "Растэхналогій" Сяргей Чэмезаў. "Мы атрымалі шэраг прапаноў ад беларускага боку, яны ў пэўнай ступені не зусім нас задавальняюць. Мы рыхтуем нашы сустрэчныя прапановы, перамовы вядуцца", - сказаў ён.

Як перадаваў Тэлеграф, аб аб’яднанні актываў найбуйнейшых вытворцаў вялікагрузных аўтамабіляў Беларусі і Расіі — МАЗ і КамАЗ 15 сакавіка заявіў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін «Стварэнне гэтага альянсу будзе спрыяць стварэнню канкурэнтаздольнай прадукцыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, новых працоўных месцаў», — сказаў ён.

Гендырэктар ААТ «МАЗ» Аляксандр Бароўскі 18 сакавіка заявіў, што рашэнне аб аб’яднанне актываў узначаленага ім прадпрыемства і ААТ «КамАЗ» з’яўляецца правільным. «Склалася вельмі складаная абстаноўка. Расія ўвойдзе ў СГА. Плюс сёння вельмі актыўна развіваецца Кітай: шэсць аўтамабільных грузавых заводаў на стадыі пуску. МАЗ у гэтай сітуацыі павінен мець партнёра», — сказаў ён.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс