Расія пачала новую інфармацыйную вайну супраць Беларусі

27.05.2011 12:19
Архив Редакция

Адно з вядучых інфармагенцтваў Расіі назвала "вясковым хітруном" прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку пасля таго, як з боку беларускіх дзяржСМІ на адрас Расіі былі зробленыя "інфармацыйныя выпады". У прыватнасці, па беларускім ТБ быў паказаны шэраг сюжэтаў, якія негатыўна ацанілі намер Расіі скупіць уласнасць у Беларусі, карыстаючыся эканамічнымі праблемамі ў краіне.

Беларускія СМІ таксама аперавалі тым, што расійскі бок не жадае дапамагаць беларусам выйсці з крызісу.

У сваю чаргу на расійскім тэлебачанні ў апошні час сюжэты пра бядотнае становішча ў Беларусі круцяць пастаянна.

«Маскоўскі камсамолец»: Лукашэнку пасадзілі на …

Таксама з заявай на адрас беларускага прэзідэнта выступіў галоўны рэдактар газеты «Маскоўскі камсамолец» Павел Гусеў, які ў жорсткай форме пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб магчымым вызваленні ўсіх асуджаных удзельнікаў масавых беспарадкаў у Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Гэтыя словы беларускага лідара былі адрасаваныя Захаду і Расіі, якія асудзілі расправы над апазыцыяй у краіне і адмаўляюць Аляксандру Лукашэнку ў «матэрыяльнай дапамозе», у той час як эканоміка Беларусі адчувае найвастрэйшы крызіс, лічыць расійскі журналіст.

«Ленін казаў аб такіх з зусім дакладным вызначэннем: «палітычная прастытутка». Лукашэнка — палітычная прастытутка, якая ўсе гэтыя гады віляе хвастом, лычом і ўсімі астатнімі часткамі цела туды, куды паказвае вектар сілы», — сказаў Павел Гусеў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Масквы».

«Спачатку ён спрабаваў супраціўляцца палітычным рашэнням, якія яму і Крэмль, і іншыя структуры спрабавалі дыктаваць, — адзначыў галоўрэд МК. — Не атрымалася ні ў Крамля, ні ў Захада — ён усіх абхітрыў, абыграў. Я лічу, што зараз вельмі мудрагелістую палітыку задумалі. Вядома, яна ўдарае, перш за ўсё, па народзе».

«Калі-небудзь мы даведаемся пра ўсю гэтую гісторыю, як Расія спрытна згуляла з гэтымі абаранкамі, рублікамі, зяблікамі. З зайчыкамі, ад якіх застаўся пух і прах. Лукашэнку пасадзілі на…», — сказаў расійскі журналіст, верагодна, маючы на ўвазе абвал беларускага рубля.

«МК»: Расія прыклала руку, стварыўшы ў Беларусі цяжкую эканамічную сітуацыю

Пры гэтым Павел Гусеў лічыць, што Расія прыклала руку, стварыўшы такую цяжкую эканамічную сітуацыю ў Беларусі і з нацыянальным рублём, і з валютай. І тое, што адбываецца цяпер у рэспубліцы — яшчэ не самае страшнае, упэўнены галоўны рэдактар «Московского комсомольца».

«Будзе яшчэ страшней. Заваліцца гэтая эканоміка, — сказаў Павел Гусеў. — І адзіны спосаб заваліць Лукашэнкі і адвабіць ад яго 68 ці колькі там адсоткаў, якія раней ухвалялі яго дзейнасць і тую яго сацыялістычную эканоміку, за кошт Расіі якую ён наоаджваў — нашы грошы».

Галоўны рэдактар «МК» таксама лічыць, што апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі — гэта падлашчванне «перад Захадам, і перад Расіяй, і перад дэмакратычнымі сіламі — ану, падкінуць міліярдзік, ану, дадуць дапамогу». «Бясконца у доўг існаваць нельга, і Лукашэнка гэта разумее, але нават не думае нешта мяняць, — упэўнены Павел Гусеў. — У яго абсалютна цалкам ідэя зразумелая: дурыць, браць ва ўсіх, хто толькі што можа, толькі б застацца ва ўладзе, толькі б захаваць сваю дыктатарскую ўладу».

Как вам новость?
Головоломки