Расія: палітычных дамоўленасцяў па газе з Беларуссю не было

01.06.2010 10:01
Архив Редакция

Дарадца па эканамічных пытаннях амбасады Расіі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў заявіў, што паміж Масквой і Мінскам не было ніякіх палітычных дамоўленасцяў па аплаце газу па леташняй цане. У гэтай сувязі расійскі дыпламат падкрэсліў, што Беларусі "міжнародныя абавязацельствы трэба выконваць".

Андрэй Кузняцоў таксама нагадаў аб санкцыях, якія прадугледжаны кантрактам «Газпрома» з «Белтрансгазам» за пратэрміноўку аплаты расійскага газу. Па яго словах, гэта можа быць як пяня, так і абмежаванне паставак «блакітнага паліва», перадае ПРАЙМ-ТАСС.

У той жа час дарадца пасольства Расіі ў Мінску адзначыў, што расійскі бок разлічвае, што «ўдасца пазбегнуць скрайнасцяў у вырашэнні гэтага пытання» і што «беларускі бок у найбліжэйшы час ўрэгулюе праблему назапашаных запазычанасцяў у адпаведнасці з існым кантрактам».

Як раней паведамляў Тэлеграф, на канец красавіка доўг Беларусі перад Расіяй за газ амаль дасягнуў 200 млн. даляраў. Узнікненне запазычанасці звязана з тым, што Мінск аплочвае газ па леташнім кошце, які ніжэйшы, чым прадугледжаны кантрактам на гэты год.

Как вам новость?