Расія паскарае працу па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы

17.11.2010 17:34
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін даручыў расійскаму ўраду актывізаваць працу па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Паводле слоў расійскага прэм'ера, гэта неабходна ў сувязі з важнымі міжнароднымі мерапрыемствамі ў рамках СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза, якія маюць адбыцца на гэтым тыдні.

Як падкрэсліў кіраўнік расійскага ўрада, «неабходна разгледзець пакет прапаноў, якія мы плануем падпісаць з нашымі партнёрамі ў найбліжэйшы час», і гэта тычыцца не толькі ўдасканалення працы МС, перадае БелТА.

«Па сутнасці, мы ўжо даўно займаемся наступным этапам інтэграцыі — стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы, якое павінна зарабіць не пазней за 1 студзеня 2012 года, і прававую базу для гэтага неабходна падрыхтаваць загадзя», — лічыць Уладзімір Пуцін.

Прэм’ер-міністр РФ нагадаў, што Расія гатовая пайсці на саступкі Беларусі ў сферы энергетыкі, калі ратыфікацыя ўсяго пакету дакументаў адбудзецца раней. «Трэба зрабіць усё магчымае, каб узгадніць ўвесь пакет дакументаў і даць магчымасць яго ратыфікаваць своечасова», — сказаў на заканчэнне расйскі прэм’ер.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь разлічвае на фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) у рамках Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана раней запланаваных тэрмінаў. «Кіраўнікі дзяржаў паставілі задачу вырашыць пытанне да 1 студзеня 2012 года. Думаю, што яго мы вырашым раней», — заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 24 верасня ў Рызе на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Латвіі.

Пятага ліпеня ў Астане віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі Расія здыме пасля таго, як Мінск падпіша і ратыфікуе ўвесь пакет дакументаў па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будуць знятыя аўтаматычна, не чакаючы, калі дакументы па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расія і Казахстан.

Как вам новость?