Расія павялічыла экспартныя пошліны на нафту

01.08.2010 12:40
Архив Редакция

З першага жніўня расійскія ўлады павялічылі пошліны на экспарт нафты на 15 даляраў. Згодна з пастановай Кабінета міністраў Расіі стаўка вырасла з 248,8 даляра за тону да 263,8 даляра. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе РФ.

Экспартныя пошліны на светлыя нафтапрадукты павялічыліся з на 10,1 даляра да 190 даляраў за тону, на цёмныя — на 5,5 даляраў да 102,4 даляра за тону. Пошліна на прапан, бутан, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен і іншыя звадкаваныя газы вырасла на 16,6 даляра да 37,1 даляра за тону, перадае БелТА.

На кальцынаваны кокс расійскія ўлады ўсталявалі нулявыя экспартныя пошліны.

Как вам новость?
Головоломки