Расія перадала Беларусі падазраваных у нападзе на сваю амбасаду

10.12.2010 16:25
Архив Редакция

Асобы, падазраваныя ў нападзе на амбасаду Расіі ў Мінску 30 жніўня былі дэпартаваныя ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе, адзначыўшы, што яны ўсе з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі. "Яны перададзены беларускаму боку, які працягвае аператыўна-следчыя дзеянні па факце нападу на амбасаду", — распавялі ў дыпмісіі.

Між тым, пакуль невядома колькасць затрыманых і месца затрымання, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 30 жніўня, ўвечары невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі пасольства аўтамабіль, але ахова амбасады справілася з пажарам самастойна.

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». Аднак, некаторыя расійскія і беларускія палітыкі выказвалі меркаванні аб тым, што дадзены інцыдэнт быў планавана     правакацыяй спецслужбаў.

Как вам новость?
Головоломки