Расія плануе актывізаваць пастаўкі ракетных комплексаў у Беларусь

21.04.2011 11:00
Архив Редакция

Міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў па выніках пасяджэння сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі паведаміў, што Расія плануе актывізаваць пастаўкі зенітна-ракетных комплексаў С-300 у Беларусь. Расійскі міністр адзначыў, што бакі маюць намер умацоўваць паўночна-заходні паветраны кірунак, які з'яўляецца зонай адказнасці адзінай рэгіянальнай расійска-беларускай сістэмы СПА.

Кантракт на пастаўку С-300 Беларусь і Расія падпісалі ў сярэдзіне верасня 2005 года ў Мінску, аднак, колькі менавіта комплексаў Расія павінна была паставіць у Беларусь, не ўдакладнялася, перадае РИА «Новости».

Кіраўнік мінабароны Расіі таксама адзначыў сярод іншых прыярытэтных напрамкаў сумеснай працы фармаванне адзінай інфармацыйнай прасторы і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Как вам новость?
Головоломки