Расія: пошліны на аўто ў Беларусі застануцца нізкімі не больш чым год

18.06.2010 08:58
Архив Редакция

Намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Андрэй Сляпнёў заявіў, што нізкія ўвазныя пошліны на аўтамабілі для фізасобаў у Беларусі і Казахстане будуць дзейнічаць не больш за адзін год. У якасці даты іх павышэння да расійскага ўзроўню намеснік кіраўніка МЭР РФ назваў першага ліпеня 2011 года.

«Мы дамовіліся, што будзе перыяд, на працягу якога яны (грамадзяне Беларусі і Казахстана) будуць карыстацца ільготным парадкам для сваіх краін на ўвоз аўтамабіляў. Пераходны перыяд — да стварэння Адзінай эканамічнай прасторы, але не больш чым на год, фінальная дата — першага ліпеня 2011 года па машынах», — сказаў Андрэй Сляпнёў, перадае РБК.

Па словах расійскага намміністра, такое становішча звязана з мяжой, якую немагчыма зняць, пакуль у краін Мытнага саюза ёсць адрозненні ў рэжыме гандлю.

Як паведамляў раней Тэлеграф, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк на паседжанні ў парламенце восьмага чэрвеня заявіў, што існыя стаўкі ўвазных пошлінаў на аўтамабілі для фізічных асобаў могуць быць захаваны ў Беларусі да 2012 года.

«Не выключана, што для Беларусі і Казахстана да 2012 года будзе прадугледжаны пераходны перыяд, і стаўкі мытных пошлінаў застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае», — сказаў намеснік старшыні ДМК.

Как вам новость?
Головоломки