Расія працягвае забараняць пастаўкі малака з Беларусі

18.06.2010 15:30
Архив Редакция

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) ўводзіць з 25 чэрвеня часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў. У паведамленні Рассельгаснагляду гаворыцца, што абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі прынялі ў сувязі з неаднаразовымі выяўленняямі ў ёй антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы.

Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі з ААТ «Барысаўскі малочны камбінат», ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Бабушкина крынка».

Адначасова з гэтым Рассельгаснагляд адмяніў рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю за прадукцыяй сямі беларускіх прадпрыемстваў (ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Малако», ААТ «ГХЗ № 1», ААТ «Мсціслаўскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Капыльскі масласырзавод», Халапеніцкі філіял ААТ «Барысаўскі малочны камбінат»).

У паведамленні Рассельгаснагляду гаворыцца, што адбор пробаў прадукцыі вышэй названых беларускіх прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца ў рамках маніторынгавых даследаванняў.

Как вам новость?
Головоломки