Расія прапанавала Беларусі новую схему спагнання нафтапошліны

20.10.2010 08:58
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў Расіі распрацавала новы механізм спагнання з Беларусі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Масква гатовая адмяніць пошліны на сырую нафту, аднак у якасці кампенсацыі будзе атрымліваць мыты ад экспарту Беларуссю нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме, распавёў намеснік кіраўніка мінфіна РФ Сяргей Шаталаў.

«Мы хочам атрымаць (кампенсацыю) ад Беларусі. Пакуль варыянт: пошліна на нафтапрадукты — істотнае (яе) павышэнне з тым, каб яны пералічвалі нам усе экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія будуць вывозіцца з Беларусі. Цяпер (стаўка пошлін на нафтапрадукты) на ўзроўні 55% ад мыты на нафту, гэта значыць мы датуем нафтаперапрацоўку. Мы не хочам даваць гэтыя датацыі беларускім прадпрыемствам», — цытуе намесніка міністра фінансаў Расіі РИА «Новости».

Як растлумачыў прадстаўнік расійскага кіраўніцтва, паводле новага механізму экспартныя пошліны на нафтапрадукты плануецца павысіць не толькі для Беларусі, але і для Расіі, дзе іх узровень складзе каля 85-90% ад пошліны на нафту.

«Пры гэтым трэба думаць, можа быць, нейкім чынам можна субсідаваць мадэрнізацыю нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і забіраць тады экспартную пошліну, якая будзе спаганяцца беларусамі, каб яна пералічвалася ў наш бюджэт», — дадаў Сяргей Шаталаў.

Расія ўвяла экспартную пошліну на нафту для Беларусі ў студзені гэтага года, паколькі беларускія НПЗ, набываючы нафту па цэнах унутрырасійскага рынку, затым прадавалі прадукты перапрацоўкі нафты ў Еўропу. Пры гэтым экспартная пошліна на гэтыя нафтапрадукты ішла ў бюджэт Беларусі.

Аб’ём бяспошлінных паставак нафты ў Беларусь на 2010 год складае 6,3 млн. тон, а аб’ёмы звыш гэтага, па словах прэм’ер-міністра РФ Уладзіміра Пуціна, з’яўляюцца, фактычна, рээкспартным патэнцыялам Беларусі і таму абкладаюцца пошлінай.

Расійскі бок ужо неаднаразова заяўляла, што поўная адмена нафтапошліны адбудзецца пасля падпісання ўсіх дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы краін Мытнага саюза (Беларусі, Расіі і Казахстана), якую плануецца запусціць з 2012 года.

Как вам новость?
Головоломки