Расія прапанавала вырашыць спрэчку з Беларуссю аб нафтапошлінах па-за судом

07.09.2010 15:07
Архив Редакция

Расія прапанавала Беларусі вырашыць у пазасудовым парадку спрэчку аб спагнанні вывазных мытных пошлінаў на пастаўляныя з Расіі ў Беларусь нафтапрадукты. З такім хадайніцтвам 7 верасня выступіў расійскі бок на пасяджэнні Эканамічнага суда СНД, прысвечаным правамернасці спагнання Расіяй нафтапошлінаў.

Прадстаўнікі Беларусі падтрымалі намеры сваіх расійскіх калегаў развязаць спрэчку ў пазасудовым парадку, аднак умовай для гэтага яны прапанавалі разгледзець хадайніцтва аб увядзенні часовай забароны на спагнанне вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, перадае БелТА.

Як паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, Беларусь раней ужо спрабавала вырашыць спрэчку ў пазасудовым парадку, аднак дасягнуць ўзаемавыгаднага рашэння не ўдалося.

Па словах міністра, толькі за першае паўгоддзе 2010 года прамая шкода беларускім прадпрыемствам, як нафтавай галіны, так і медыцынскай, транспартнай і металургічнай, склала каля сямі мільёнаў даляраў.

Как вам новость?