Расія прапаноўвае Беларусі свае порты для транспарціроўкі нафты

13.09.2010 14:52
Архив Редакция

Ленінградская вобласць Расіі прапануе Беларусі выкарыстаць свае порты для транспарціроўкі нафты і нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіў у Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве Ленінградскай вобласці і Беларусі намеснік старшыні камісіі, віцэ-губернатар — старшыня камітэту эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай дзейнасці Ленінградскай вобласці Рыгор Двас.

Віцэ-губернатар адзначыў, што грузазварот у портах Ленінградскай вобласці за апошнія гады прыкметна вырас. «Цяпер ідзе будаўніцтва ў адным з партоў сучаснага кантэйнернага тэрмінала, магутнасць якога плануецца давесці да трох мільёнаў умоўных кантэйнераў на год. У сувязі з гэтым Ленінградская вобласць прапануе Беларусі свае магчымасці па транзіце нафты і нафтапрадуктаў», — адзначыў Рыгор Двас.

Акрамя гэтага, па словах віцэ-губернатара, Ленінградскі бок гатовы транспартаваць і беларускія харчовыя тавары. «Мы гатовыя транспартаваць розную прадукцыю праз свае партовыя комплексы», — сказаў Рыгор Двас, перадае БелТА.

На думку віцэ-губернатара, у сувязі з гэтым адкрываюцца больш шырокія магчымасці для супрацоўніцтва нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі і Ленінградскай вобласці. «Мы можам наладзіць цеснае тэхналагічнае партнёрства паміж арганізацыямі нафтаперапрацоўкі двух бакоў», — рэзюмаваў старшыня камітэту эканамічнага развіцця і інвестыцыйнай дзейнасці Ленінградскай вобласці.

У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што гэта вельмі цікавая прапанова для беларускай прамысловасці. Беларускія экспарцёры перавальваюць праз порты суседніх краін ад 30 млн. тон да 50 млн. тон грузаў. Прапанова Ленінградскай вобласці для іх прывабная і перспектыўная, сказаў беларускі прэм’ер.

Как вам новость?