Расія просіць Беларусь не рээкспартоўваць малдаўскія і грузінскія віны

02.08.2010 14:54
Архив Редакция

Расія звярнулася да Беларусі і Казахстана з просьбай прыняць меры па недапушчэнні ўвозу ў Расію віна і мінеральнай вады з Малдовы і Грузіі. Пра гэта заявіў 30 ліпеня кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд), галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка.

«Улічваючы заканадаўства Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі, мы звярнуліся да калегаў у рамках прынятых нарматыўных актаў з інфармацыяй аб тым, што ў нашай краіне абмежаванае выкарыстанне шэрагу тавараў», — распавёў кіраўнік Расспажыўнагляда, перадае «Інтэрфакс».
 
Па словах Генадзя Анішчанкі, гэта не азначае, што Расія навязвае сваю волю Беларусі і Казахстану і абмяжоўвае іх правы ў выкарыстанні гэтых прадуктаў. Тым не менш, Расія, паводле заканадаўства МС, мае права патрабаваць прыняць усе неабходныя меры па недапушчэнні дадзеных тавараў на расійскую тэрыторыю. «Гэтым правам мы скарысталіся», — заявіў галоўны санітарны лекар Расіі.

Как вам новость?
Головоломки