Расія ратыфікавала дакументы па Мытным саюзе

13.05.2010 15:35
Архив Редакция

Савет Федэрацыі Расіі 13 траўня на пленарным паседжанні ратыфікаваў пакет дакументаў, накіраваных на фармаванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Верхняя палата парламенту Расіі ратыфікавала пагадненне аб санітарных мерах, аб карантіне раслінаў, аб ветэрынарна-санітарных мерах, а таксама і іншыя пагадненні.

У прыватнасці, пагадненне аб санітарных мерах накіравана на правядзенне ўзгодненай палітыкі ў вобласці забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва краін-удзельніц Мытнага саюза, а таксама забеспячэнне аховы яго тэрыторыі ад завозу і распаўсюду інфекцыйных і масавых неінфекцыйных хвароб сярод насельніцтвы, прадукцыі, якая не адпавядае неабходным патрабаванням. 
Дзеянне пагаднення распаўсюджваецца на грамадзян, транспартныя сродкі, а таксама падкантрольныя тавары, уключаныя ў Адзіны пералік тавараў, што падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду на мытнай мяжы, паведамляе БелТА. Дадзенае пагадненне таксама прадугледжвае, што на мытнай тэрыторыі будуць ужывацца адзіныя санітарна-эпідэміялагічныя і гігіенічныя патрабаванні да тавараў, што падлягаюць нагляду, а таксама адзіныя формы дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі.
У сваю чаргу, пагадненне аб каранціне раслінаў павінна забяспечыць ахову мытнай тэрыторыі ад увозу і распаўсюду каранцінных шкодных арганізмаў і прадукцыі, не адпаведнай фітасанітарным каранцінным патрабаванням краін-удзельніц Мытнага саюза. Дакумент прадугледжвае падрыхтоўку пераліку падкаранціннай прадукцыі, што падлягае фітасанітарнаму кантролю на мытні. 
Яшчэ адно пагадненне аб ветэрынарна-санітарных мерах прадугледжвае падрыхтоўку адзінага пераліку тавараў, што падлягаюць ветэрынарнаму нагляду, адзіных ветэрынарных патрабаванняў, адзінага парадку правядзення ветэрынарнага кантролю і сумесных праверак аб’ектаў, што падлягаюць кантролю, і адбору пробаў на мытнай тэрыторыі. У рамках дадзенай дамовы плануецца таксама ўвядзенне адзіных формаў ветэрынарных сертыфікатаў і зборнага пераліку небяспечных і карантцінных хваробаў жывёлы.
Расія ратыфікавала шэраг дакументаў, якія тычацца падатковай сферы
Акрамя таго, верхняя палата расійскага парламенту ратыфікавала пагадненне аб узаемным прызнанні акрэдытацыі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый, якія выконваюць працы па ацэнцы адпаведнасці. Дакумент дасць магчымасць прадстаўнікам органаў па акрэдытацыі краінаў Мытнага саюза ажыццяўляць узаемныя параўнальныя ацэнкі з мэтай дасягнення раўназначнасці працэдураў, што прымяняюцца. 
Таксама было ратыфікавана пагадненне аб звароце прадукцыі, што падлягае абавязковай ацэнцы (пацверджанню) адпаведнасці, на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, якое накіравана на фармаванне скаардынаванай палітыкі ў вобласці тэхнічнага рэгулявання ў галіне скасавання тэхнічных і мытных бар’ераў у гандлі, стварэнне ўмоў для свабоднага перасоўвання тавараў на адзінай мытнай тэрыторыі, развіццё эканамічнай інтэграцыі. 
Разам з гэтым, расійскія сенатары ўхвалілі пратакол пра парадак збірання ўскосных падаткаў пры выкананні прац, аказанні паслугаў у Мытным саюзе. Дадзены дакумент прадугледжвае парадак вызначэння месца рэалізацыі прац ці паслуг у мэтах пазбягання падвойнага падаткаабкладання ПДВ пры іх выкананні гаспадарчымі суб’ектамі краін-удзельніц Мытнага саюза. Пратакол таксама ўстанаўлівае пералік дакументаў, якія пацвярджаюць факт выканання прац ці аказання паслуг, і парадак іх прад’яўлення ў падатковыя органы. 
Акрамя таго, Савет Федэрацыі Расіі ратыфікаваў пратакол аб унясенні зменаў у дамову аб прынцыпе збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні прац, аказанні паслуг у Мытным саюзе ад 25 студзеня 2008 года. Пратакол прадугледжвае, што пры імпарце тавараў на тэрыторыю адной краіны-ўдзельніцы Мытнага саюза з тэрыторыі іншай краіны Мытнага саюза ўскосныя падаткі спаганяюцца падатковымі органамі краіны-імпарцёра, калі іншае не ўсталявана заканадаўствам гэтай краіны ў галіне тавараў, што падлягаюць маркіроўцы акцызнымі маркамі. 
Дадзеная агаворка ўведзена ў дамову з мэтай захавання дзейснага ў кожнай з краін-удзельніц Мытнага саюза парадку іх збірання і недапушчэння незаконнага звароту падакцызных тавараў.

Как вам новость?
Головоломки