Расія ратыфікавала пагадненне аб мытных пошлінах

08.10.2010 13:13
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 8 кастрычнік ратыфікаваў пагадненне аб падставах, умовах і парадку змянення тэрмінаў выплаты мытных пошлінаў у рамках Мытнага саюза. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева.

Федэральны закон аб ратыфікацыі пагаднення, падпісанага ў Санкт-Пецярбургу 21 траўня 2010 года, Дзяржаўная дума Расіі прыняла 24 верасня 2010 года, а Савет федэрацыі ўхваліў яго 29 верасня 2010 года.

Паколькі пагадненне змяшчае правілы, адрозныя ад дзейнага заканадаўства Расіі, яно падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з падпунктам «а» пункта 1 артыкулу 15 Федэральнага закона «Аб міжнародных дамовах Расійскай Федэрацыі».

Дадзенае пагадненне было падпісана ў сувязі з неабходнасцю фармавання прававой базы Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС. Дзякуючы дамове краіны-удзельніцы Мытнага саюза змогуць праводзіць узгодненую палітыку ў галіне вылічэння і выплаты мытных пошлінаў на адзінай мытнай тэрыторыі саюза.

Как вам новость?