Расія разгледзіць пытанне вылучэння крэдыту Беларусі

06.04.2011 16:41
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын паведаміў 6 красавіка, што ў пачатку наступнага тыдня ён разгледзіць пытанне вылучэння крэдыту Беларусі ў памеры аднаго мільярда даляраў. "Я буду заслухоўваць прамежкавы вынік (даклад працоўнай групы па крэдыце — Тэлеграф) у пачатку наступнага тыдня", — праінфармаваў ён.

Як раней перадаваў Тэлеграф, урад Беларусі перадаў у міністэрства фінансаў Расіі праект праграмы антыкрызісных мер, які неабходны для атрымання крэдыту ў мільярд даляраў. Пра гэта 4 красавіка паведаміла крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання.

Тым часам Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС пачаў разгляд заявак Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана на фінансаванне іх праектаў на суму 4,7 млрд. даляраў, з якіх два мільярда ў якасці крэдыту просіць вылучыць афіцыйны Мінск.

Разам з тым запазычанасць Беларусі па непагашаных знешніх пазыках і не выплачаных па іх адсотках набліжаецца да ліміту, усталяванага ў памеры 11 млрд. даляраў. «Знешні дзяржаўны доўг Беларусі за люты 2011 года павялічыўся на 0,9% і на 1 сакавіка быў на ўзроўні 32,1 трлн. рублёў (каля 10,63 мільярда даляраў)», — заявілі ў міністэрстве фінансаў.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?