Расія спросціць парадак увозу аўто з Беларусі

01.03.2011 16:18
Архив Редакция

Расія спрашчае парадак ўвозу легкавых аўтамабіляў з Беларусі для фізічных асобаў. Так, з другой паловы сакавіка фізічным асобам не трэба будзе падаваць у мытныя службы даведкі на вываз аўтамабіляў з Беларусі. Пра гэта паведаміў 1 сакавіка начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту (ДМК) Беларусі Уладзімір Арлоўскі.

Таксама прадстаўнік ДМК паведаміў, што кіраўнікі мытных службаў Беларусі і Расіі 25 лютага на сустрэчы ў Маскве дамовіліся аб інфармацыйным супрацоўніцтве пры пацверджанні расійскімі мытнымі органамі статусу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, знятых з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі.

Дзякуючы гэтаму супрацоўнікі расійскай мытні з другой паловы сакавіка могуць не патрабаваць у фізічных асобаў мытныя дакументы, якія пацвярджаюць дату мытнага афармлення транспартнага сродку ў Беларусі да 1 студзеня 2010 года, а грамадзяне, якія набылі аўто да 1 студзеня 2010 года, змогуць прадаць іх у Расіі без даведак, перадае БелТА.

Уладзімір Арлоўскі таксама праінфармаваў, што падчас сустрэчы кіраўнікі мытных службаў краін Мытнага саюза абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння мытных органаў трох краін пры пераносе мытнага кантролю на знешнюю мяжу саюза.

Как вам новость?