Расія выступае супраць увядзення санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі

09.06.2011 12:57
Архив Редакция

Расійская Федэрацыя выступае катэгарычна супраць увядзення якіх-небудзь санкцый на дачыненні да афіцыйнага Мінску з боку Еўрасаюза. Пра гэта 9 чэрвеня заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 23 траўня ЕС пашырыў чорны
спіс беларускіх афіцыйных асоб, у адносiнах да якiх прадугледжваюцца
такія абмежаванні, як замарожванне рахункаў і забарона на ўезд у
Еўрасаюз. Санкцыі супраць Беларусі ўвялі таксама Нарвегія і ЗША.

Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў 31 траўняя заявіў, што «Расія не салідарызуецца з ЕС па санкцыях». «Мы проста заклікаем да захавання правоў чалавека і міжнародных абавязацельстваў, а санкцый ніякіх мы не ўводзім і не пагражае новымі, як гэта робіць ЕС», — сказаў ён.

Тым часам, у Беларусі рэгулярна затрымліваюць замежных
асоб, якія займаюцца праваабарончай дзейнасцю, у тым ліку і расійскіх. У
сакавіку з Мінску дэпартавалі кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі
Камітэта міжнароднага кантролю над сітуацыяй з правамі чалавека ў
Беларусі Андрэя Юрава, таксама грамадзяніна РФ.

Как вам новость?
Головоломки