Расія з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь

12.01.2011 09:37
Архив Редакция

Расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня 2011 года ў сувязі з адсутнасцю дамоваў на гэты год. Пра гэта паведамілі ў беларускім дзяржканцэрна Белнафтахім і расійскіх кампаніях. Пры гэтым трэйдары сцвярджаюць, што транзіт нафты ў Еўропу не пацярпеў.

«З расійскімі пастаўшчыкамі абмяркоўваюцца пытанні коштаўтварэння», — патлумачыла спыненне прапампоўкі прэс-сакратарка «Белнафтахіма» Марыя Касцючэнка. «Мы разлічваем, што пастаўкі пачнуцца ўжо ў студзені», — адзначыла яна і дадала, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку забяспечаны сыравінай да канца студзеня.У сваю чаргу, прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін адмовіўся каментаваць спыненне паставак расійскай нафты ў Беларусь, перадае Корреспондент.net са спасылкай на Reuters. «Гэта не наша пытанне, гэта да нафтатрэйдараў. У нас усё гатова да прапампоўкі, мы нікога не абмяжоўваем», — сказаў Дзёмін.Між тым, крыніцы ў расійскіх нафтавых кампаніях кажуць, што спыненне паставак сыравіны ў Беларусь выклікана тым, што дамовы на пастаўку нафты ў рэспубліку яшчэ не падпісаны. «Дамовы няма. Пакуль яны нічога з намі не падпісалі», — паведаміла крыніца ў нафтавай кампаніі, што мае квоту на пастаўку сыравіны ў Беларусь.Пасля таго як у 2010 годзе Расія ўвяла 100% пошліну на экспарт нафты ў рэспубліку звыш квоты на ўнутранае спажыванне Беларусі, пастаўкі Urals ў рэспубліку істотна ўпалі. Так, у 2010 годзе Расія паставіла ў Беларусь усяго 12,9 млн. тон нафты супраць 21,4 млн. тон у 2009 годзе.Пры гэтым у 2010 годзе Беларусь пачала імпарт венесуэльскай нафты Santa Barbara праз балтыйскія і чарнаморскія парты. Крыніцы ў галіне паведамляюць, што пастаўкі венесуэльскай нафты працягнуцца і ў 2011 годзе — у студзені і лютым у Адэсу паступіць па два танкеры гатунку на месяц аб’ёмам 80 тыс. тон кожны.Раней міністр эканамічнага развіцця РФ Эльвіра Набіуліна заявіла, што Расія гатова адмяніць з 1 студзеня 2011 года пошліны на нафту для Беларусі пасля ратыфікацыі ёю ўсіх дакументаў аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічным прасторы (АЭП).У сваю чаргу Беларусь з 1 лютага падвысіць тарыф на транзіт расійскай нафты па сваёй тэрыторыі на 12,5% з цяперашніх 1,64 даляра за транспартоўку тоны нафты на адлегласць ў 100 кіламетраў.