Расія занепакоеная працай нафтаправодаў "Дружба" і "Адэса-Броды"

15.10.2010 15:39
Архив Редакция

Расія выказвае занепакоенасць з нагоды стабільнасці працы нафтаправодаў "Дружба" і "Адэса-Броды". Пра гэта 15 кастрычніка заявіў міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко. Акрамя таго, як адзначыў расійскі міністр, Расія не пярэчыць супраць транзіту венесуэльскай нафты па тэрыторыі Украіны ў Беларусь.

«Беларусь прадпрымае ўсе неабходныя меры для таго, каб вырашыць сваю праблему па забеспячэнні нафтай. Пра гэтыя меры мы ведаем, інфармаваныя. Ведаем аб выпрабавальнай прапампоўцы. Мы, шчыра кажучы, лічым, што нашы калегі маюць права займацца любымі схемамі, якія яны палічаць неабходнымі, галоўнае, каб гэта было выгадна і надзейна», — распавёў Сяргей Шматко.

У той жа час Расія хацела б мець гарантыі забеспячэння тэхналагічнай стабільнасці нафтаправода «Дружба» ў цэлым, у тым ліку па прапампоўцы існага аб’ёму расійскай і казахстанскай нафты ў Еўропу, перадае ЛІГАБізнэсІнформ.

«Рэч у тым, што нафтаправод «Дружба» дзесяцігоддзі працаваў заўсёды ў стабільным рэжыме. Стабільная праца нафтаправода «Дружба» дапамагла стварыць надзейныя, стабільныя транспартныя калідоры па пастаўках расійскай нафты, казахстанскай нафты ва Украіну, ва Усходнюю Еўропу, Заходнюю Еўропу», — растлумачыў расійскі міністр энергетыкі.

У сувязі з гэтым Сяргей Шматко паведаміў аб тым, што расійскі бок хацеў бы, каб украінскія спецыялісты кансультаваліся з Расіяй у тэхналагічным аспекце новага праекту. Міністр энергетыкі выказаў надзею на тое, што ў гэтым пытанні ва украінскіх нафтатранспартнікаў не ўзнікнуць вялікія праблемы.

Как вам новость?
Головоломки