Расія запусціла будаўніцтва газаправоду ў абыход Беларусі

09.04.2010 15:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзяў афіцыйна адкрыў будаўніцтва падводнай часткі газаправода "Паўночны струмень" (Nord Stream), які дазволіць пастаўляць газ у Еўропу, абыходзячы Беларусь. У бухце Партовая каля Выбарга дзявятага красавіка адбылася сімвалічная зварка для злучэння расійскіх і еўрапейскіх газатранспартных сетак, пасля чаго Мядзведзяў напісаў на трубе "Поспеху!" і паставіў подпіс.

У цырымоніі, прысвечанай пачатку будаўніцтва газаправода, апроч расійскага лідара прынялі ўдзел старшыня кіравання ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер, чалец кіравання BASF доктар Ганс Ульрых Энгель і старшыня кіравання Wintershall доктар Райнер Зеле, паведамляе Корреспондент.net. Таксама ў Выбаргу прысутнічалі прэм’ер-міністр Нідэрландаў Ян Петэр Балкененде, еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер і экс-канцлер Нямеччыны, старшыня камітэта акцыянераў кампаніі-аператара праекта Nord Stream AG Герхард Шрэдэр.

«Нягледзячы на тое, што мы ўсе займаемся экалогіяй і ідзе пошук альтэрнатыўных крыніц — попыт на блакітнае паліва ў Еўропе будзе працягваць расці. І гэта заканамерна», — сказаў Мядзведзяў падчас адкрыцця будаўніцтва газаправода.

Газаправод «Паўночны струмень», будаўніцтва якога ажыццяўляе кампанія Nord Stream AG, звяжа Расію і Заходнюю Еўропу па дне Балтыйскага мора. Першая чарга газаправода магутнасцю 27,5 млрд. кубаметраў газу павінна быць запушчана ў 2011 годзе, другая — у 2012-м, паведамляе Lenta.ru.

Даўжыня газаправода складзе 1224 кіламетры, а меркаваны кошт ацэньваецца ў 8,8 млрд. еўра. Будаўніцтва наземнай часткі газаправода ў Расіі пачалося яшчэ ў 2008 годзе.

Тым часам, начальнік дэпартамента зненеэканамічнай дзейнасці «Газпрама» Станіслаў Цыганкоў заявіў, што італьянскі партнёр ААТ «Газпрам» па будаўніцтве марской часткі газаправода «Паўднёвы струмень» кампанія Eni блакуе развіццё праекта, заявіў прадстаўнік расійскага газавага манапаліста.

«Нічога канструктыўнага з іх боку няма, ніякіх рэчыўных доказаў працы», — сказаў Станіслаў Цыганкоў.

Как вам новость?
Головоломки