Расія зняла ўсе забароны на пастаўкі мяса і малака з Беларусі

04.08.2010 10:50
Архив Редакция

Рассельгаснагляд з 3 жніўня 2010 года адмяніў часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў у Расійскую Федэрацыю. З гэтага часу права на пастаўку сваёй прадукцыі ў Расію маюць усе 54 малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі.

Дадзенае рашэнне было прынята на аснове вынікаў расследавання прычынаў наяўнасці ў жывёлагадоўчай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і ААТ «Барысаўскі малочны камбінат» забароненых і шкодных рэчываў.

Таксама ўлічваліся меры, прынятыя галоўным упраўленнем ветэрынарыі мінсельгасхарча Беларусі і гарантыі па недапушчэнні паставак у Расію жывёлагадоўчай прадукцыі названых прадпрыемстваў, не адпаведнай расійскім ветэрынарна-санітарным патрабаванням, паведамілі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання РБ.

Как вам новость?
Головоломки