Расійцам Брэусу і Гапонаву прад'явяць новае абвінавачанне

22.02.2011 18:35
Архив Редакция

У аўторак, 22 лютага, у судзе Маскоўскага раёна Мінску пачаўся працэс над двума фігурантамі "справы 19 снежня" — грамадзянамі Расіі Арцёмам Брэусам і Іванам Гапонавым. Каля 16:30 суддзя Любоў Сімахіна, якая патрапіла пад санкцыі Еўрасаюза, абвясціла перапынак да 1 сакавіка ў сувязі з тым, што пракурор мае намер перакваліфікаваць абвінавачанне падсудным. 

Раней абодва расыйцы не прызналі сваёй віны ў збіцці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, біцці шкла ў будынку Дома ўрада і выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў.

«Шкло ў Доме ўрада ўжо было выбітае, калі я апынуўся паблізу будынка. Потым з’явіўся АМАП. Як толькі міліцыянты выбеглі, людзі самі адышлі, сталі ў шэраг і завязалася слоўная сварка. АМАПаўцы маўчалі, білі дубінкамі па шчытах. Гэтая шумавая акцыя, на мой погляд, справакавала рух натоўпу наперад. Ззаду пачуліся крыкі: «Наперад!». Натоўп пайшоў на міліцыянтаў, і я пайшоў… Вакол былі людзі, спыніцца было нельга, мяне б затапталі», — цытуе паказанні Арцёма Брэуса БелаПАН.

«Наблізіўшыся да міліцэйскага кардону, я атрымаў дубінкай ўдар па галаве. Упаў, мяне адвялі ў бок і пасадзілі на прыступкі. З галавы цякла кроў, і я прыкладваў снег. Потым міліцыя сышла ад будынка Дома ўрада. Але раптам з двух бакоў АМАП увайшоў у натоўп. Я падышоў да бліжэйшага міліцыянту, ён быў у шлеме, папрасіў мяне прапусціць, я быў паранены і хацеў сысці. Замест гэтага мяне ўдарылі па галаве яшчэ раз і затрымалі…» — распавёў расіец.

Таксама 22 лютага суд заслухаў паказанні двух сведкаў-міліцыянтаў, адзін з якіх пераблытаў абвінавачаных, і азнаёміўся з відэаматэрыяламі па справе.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву прад’яўленыя абвінавачванні па частцы 2 артыкула 293 КК РБ «удзел у масавых беспарадках». Ім ставіцца ў віну «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, знішчэнне маёмасці, узброены супраціў» і пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки