Расійцы, якія праходзяць па "справе 19 снежня", застануцца пад вартай

08.02.2011 17:04
Архив Редакция

Следчыя органы Беларусі адмовіліся спыніць крымінальныя справы ў адносінах да расіян Івана Гапонова і Арцёма Брэуса, якія праходзяць па "справе 19 снежня". Пра гэта 8 лютага паведаміў афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў. Па словах расійскага дыпламата, хадайніцтва адвакатаў затрыманых расійцаў аб спыненні спраў у дачыненні да іх падабаронных было адхілена. 

«У следчым упраўленні ГУУС Мінску адмовіліся паведаміць матыввцыю адмовы», — паведаміў Вадзім Гусеў, перадаюць РИА «Новости».

Па словах прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі, складаецца ўражанне, што «лёс нашых суайчыннікаў прадвызначаны яшчэ да суду». «Мяркуючы па ўсім, беларускі бок настойліва вядзе справу да таго, каб зладзіць над расійцамі паказальны працэс», — дадаў Вадзім Гусеў.

У той жа час, адзначыў расійскі дыпламат, фактычны бок справы сведчыць аб надуманасці прад’яўленых расійцам абвінавачанняў. «Нашы суайчыннікі не адмаўляюцца ад сваёй прысутнасці на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года сярод тысяч беларусаў. За гэта яны ўжо панеслі адміністрацыйнае пакаранне», — сказаў Вадзім Гусеў.

«Аднак яны рашуча адпрэчваюць любыя спробы абвінавачвання выставіць іх актыўнымі ўдзельнікамі беспарадкаў. Як паказалі відэа- і фотаматэрыялы, наяўныя ў следства, доказаў такім абвінавачанням у беларускага боку няма», — заявіў дыпламат.

Акрамя таго, Вадзім Гусеў заявіў, што пад пытаннем адзін з асноватворных прынцыпаў юрыспрудэнцыі — прэзумпцыя невінаватасці. Пры гэтым расійскі дыпламат сказаў, што расійскае пасольства ў Беларусі «вельмі засмучанае пазіцыяй беларускага боку па пытанні аб арыштаваных расійскіх грамадзянах і выступае за іх неадкладнае вызваленне за адсутнасцю доказаў віны».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, затрыманым расійцам змянілі абвінавачванне. У прыватнасці, у адносінах да расійцаў адменена абвінавачанне па ч. 1 арт. 293 КК Беларусі — арганізацыя масавых беспарадкаў. Як заявіў раней Вадзім Гусеў, «на сённяшні дзень расійцам інкрымінуюць толькі злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 293 — удзел у масавых беспарадках». Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад трох да васьмі гадоў.

Как вам новость?