Расійскі дыпламат загінуў пад Віцебскам

13.07.2010 12:06
Архив Редакция

Дырэктар спецыяльных устаноў міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі патрапіў у аварыю ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Па дадзеных МУС, пацярпелы памёр шостага ліпеня, аб чым было праінфармаванае расійскае пасольства. Інфармацыю пра гэта МУС распаўсюдзіла толькі цяпер.

Па звестках «Ежедневника», ДТЗ адбылося яшчэ 27 чэрвеня, аднак афіцыйна аб ім не паведамлялася.

Расійскі дыпламат 27 чэрвеня рухаўся на аўтамабілі Mazda па тэрыторыі Беларусі. У 00:10 у Талачынскім раёне недалёка ад вёскі Рыжычы ён наехаў на лася, які выбег на праезную частку. Пасля сутыкнення з жывёлінай машына атрымала сур’ёзныя пашкоджанні. Сам дыпламат быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яго спрабавалі выратаваць, але не змаглі.

Как вам новость?
Головоломки