Расійскі эксперт: "Газпром" спрабуе зменшыць кошт "Белтрансгаза"

08.06.2010 10:39
Архив Редакция

Старэйшы навуковы супрацоўнік ІМЭМА РАН Мікалай Рабацяжаў лічыць, што заява аб павышэнні кошту на газ для Беларусі ў наступным годзе з'яўляецца прадуманым ходам "Газпрома" у гандлі ў дачыненні да Мінску. На думку расійскага эксперта, дадзены ход — не што іншае, як інструмент псіхалагічнага ціску.

Эксперт мяркуе, што «Газпром» усё ж мае намер набыць «Белтрансгаз», паведамляе ІА «Regnum-Беларусь». «Таму я мяркую, што расійскі бок хоча націснуць на Беларусь, усталяваўшы высокія кошты, і такім чынам, прымусіць Лукашэнку зменшыць кошт на акцыі «Белтрансгаз» і Мазырскага НПЗ», — сказаў Мікалай Рабацяжаў.

Як распавёў эксперт, раней прэзідэнт Беларусі «заяўляў аб гатоўнасці прадаць кантрольны пакет «Белтрансгазу» і Мазырскага НПЗ», і меркавалася, што ў такім выпадку газ у Беларусь будзе паступаць па больш нізкай цане, або, прынамсі, цана не будзе хутка расці.

«Думаю, у канчатковым выніку бакі прыйдуць да таго, што Расія купіць абодва прадпрыемствы, і кошт на газ будзе ўсталяваны на ўзроўні 160-170 даляраў за тысячу кубаметраў. Усё роўна Беларусь не зможа плаціць 250 даляраў», — упэўнены Мікалай Рабацяжаў.

У агучаных шостага чэрвеня матэрыялах для гадавога сходу акцыянераў расійскага газавага манапаліста было заяўлена, што «Газпром» у наступным годзе гатовы паставіць беларускаму боку не больш за 22,5 млрд. кубаметраў газу на агульную гранічную суму 5,625 млрд. даляраў. Такім чынам, цана на расійскі газ для Беларусі складзе 250 даляраў за тысячу кубаметраў.

Как вам новость?