Расійскі МТС гатовы выкупіць беларускі

06.04.2011 14:14
Архив Редакция

Найбуйнейшы расійскі аператар сотавай сувязі ААТ "Мабільныя ТэлеСістэмы" ("МТС"), якому належыць 49% сумеснага расійска-беларускага ТАА "МТС", гатовы выкупіць у РУП "Белтэлекам" 51% СП. Пра гэта 5 красавіка заявіў віцэ-прэзідэнт, дырэктар бізнэс-адзінкі "МТС Замежныя кампаніі" Алег Распапоў. "Мы гатовыя набыць гэты пакет, але па разумнай цане", — сказаў ён.

«Мы зацікаўлены ў набыцці СТАА «МТС» і вядзем адпаведныя перамовы», — паведамляў Алег Распапоў, перадае БелаПАН са спасылкай на РИА «Новости».

Прадстаўнік расійскай кампаніі паведаміў, што беларускія партнёры ведаюць аб прапановах МТС, але апублікаваць іх ён адмовіўся з-за камерцыйнай тайны.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь гатовая прадаць долю ў СТАА «МТС». Пра гэта паведаміў 11 сакавіка журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей. «Калі будзе прапанавана цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, то дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — сказаў міністр.

Как вам новость?