Расійскі палітолаг: палітыка Лукашэнкі зводзіцца да банальнага шантажу

04.10.2010 15:50
Архив Редакция

Генеральны дырэктар расійскага Фонду эфектыўнай палітыкі Кірыл Танаеў пракаментаваў відэазварот прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у якім той рэзка раскрытыкаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па словах расійскага палітолага, палітыка дзейнага кіраўніка беларускай дзяржавы часта зводзілася да банальнага шантажу.

«Нягледзячы на тое, што адносіны паміж краінамі ўсе апошнія гады развіваліся вельмі пазітыўна, рыторыка беларускага прэзідэнта даўно была падкрэслена антырасійскай. Расія заўсёды ў выступах Аляксандра Лукашэнкі — унутраных, унутрыпалітычных выступах — была сімвалам усяго дрэннага і негатыўнага. Каб паказаць, што палітыка самога Лукашэнкі з’яўляецца ідэальнай і адзіна правільнай», — растлумачыў Кірыл Танаеў у інтэрв’ю Вести.ru.
 
«Апошнім час, натуральна, усё абвастрылася, паколькі ў Беларусі ідзе перадвыбарчая кампанія, але і адбылося вельмі істотнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне: падае экспарт, расце інфляцыя, растуць цэны, — распавёў расійскі палітолаг. — У гэтай сітуацыі, натуральна, Лукашэнку патрэбныя нейкія тлумачэнні. Ён знаходзіць іх менавіта ў антырасійскай рыторыцы».
 
«Год для Лукашэнкі — год суцэльных пройгрышаў. Ён не змог дамагчыся саступак ад Расіі па эканоміцы. Ён апынуўся ў ізаляцыі з яго дзіўным дыпламатычным дэмаршам з Курманбекам Бакіевым. Цяпер ён спрабуе нешта зрабіць у сувязі з адстаўкай Лужкова. Адсюль такая рэзкасць, істэроіднасць рэакцыі. Адгэтуль словы і выразы, якія ён выкарыстоўвае. Яшчэ пара слоў — і гэта будзе лаянка», — падкрэсліў Кірыл Танаеў.

Как вам новость?
Головоломки