Беларусь і Расія абмяняюцца зямельнымі ўчасткамі

08.07.2010 10:42
Архив Редакция

Расійскі ўрад унёс у Дзяржаўную Думу міжурадавае пагадненне аб узаемнай перадачы з Беларуссю ва ўласнасць і арэнду зямельных участкаў плошчай па 16,32 гектара. Паводле дамовы, расійскі бок атрымае ва ўласнасць зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў Мінску і Мінскай вобласці.

У сваю чаргу, Беларусь атрымае ва ўласнасць ўчасткі ў пасёлку Красная Паляна Адлерскага раёна Краснадарскага краю Расіі. Акрамя таго, Упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі атрымае ў арэнду тэрмінам на 49 гадоў санаторыі «Белая Русь» і «Беларусь», а таксама зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў бестэрміновым карыстанні гэтых устаноў і размешчаны ў пасёлку Майскі Туапсінскі раёна і ў горадзе Сочы Краснадарскага краю Расіі, перадае РИА «Новости».

Пагадненне было падпісана 28 траўня 2009 года ў Мінску. Яно накіравана на ўсталяванне прававых падстаў для ўзаемнай перадачы ва ўласнасць або арэнду зямельных участкаў.

Как вам новость?
Головоломки