Расійскі "Связь-Банк" выдзеліў "Белзнешэканомбанку" 50 млн. даляраў

09.03.2011 14:59
Архив Редакция

Кіраўніцтва расійскага "Связь-Банка" 9 сакавіка паведаміла аб адкрыцці крэдытнай лініі на 50 млн. даляраў беларускаму "Белзнешэканомбанку". Як паведамілі ў "Связь-Банку", выдзеленыя сродкі будуць накіраваныя на фінансаванне прадпрыемстваў рэальнага сектару беларускай эканомікі.

У расійскім банку таксама паведамілі, што «Связь-Банк» выступіў арганізатарам сіндыкаванага крэдыту для «Белзнешэканомбанка» ў 50 млн. даляраў. «З’яўляючыся адным з самых актыўных удзельнікаў рынку інвестыцыйных паслуг у Расеі, «Связь-Банк» разлічвае стаць асноўным партнёрам беларускага банка ва ўгодах па прыцягненні рэсурсаў з рынкаў капіталу», — заявілі ў банку.

Как вам новость?