Расійскага журналіста пасля інтэрв'ю з Халіп выслалі з Беларусі — відэа

31.05.2011 10:30
Архив Редакция

Беларускія ўлады на пяць гадоў забаранілі ўезд у Беларусь карэспандэнту расійскага тэлеканала "Дождь" Радзівон Марынічаву. У панядзелак, 30 траўня, журналіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Мінску пасля інтэрв'ю з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірынай Халіп. Напярэдадні журналіст таксама запісаў інтэрв'ю з экс-кандыдатам Віталём Рымашэўскім.

Карэспандэнт запісваў інтэрв’ю з Ірынай Халіп ў мінскім парку імя Горкага. На выхадзе з парку яго спынілі міліцыянты і папрасілі паказаць торбу, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Мая памылка, напэўна, была ў тым, што ў пашпарце ляжала пасведчанне. Хоць, вядома, я яго ўзяў, таму што я працую ад тэлеканала «Дождь». Яны папрасілі акрэдытацыю. Я не ведаў, што адказаць, таму што я не здымаў ні ў якіх дзяржустановах. Я прыехаў у Беларусь здымаць прыватных асоб, тых людзей, якія б мне распавядалі, што тут адбываецца. Гэта было на асабістай дамоўленасці», — распавёў Радзівон Марынічаў.

Затым журналіста даставілі ў аддзяленне міліцыі, як растлумачылі праваахоўнікі, «каб праверыць дакументы і даведацца, ці не належыць ён да нейкіх экстрэмісцкіх арганізацыяў».

«Калі я прыехаў, яны прымусілі вывярнуць кішэні і ўбачылі ў мяне паперку, на якой былі напісаныя кантакты ўсіх апазіцыянераў, з якімі я сустракаўся. Вядома, яны зразумелі пасля гэтага, навошта я прыехаў, хоць я ім у гэтым так і не прызнаўся. Паводле афіцыйнай версіі, я прыехаў зрабіць вялікі матэрыял пра беларускую літаратуру, таму ўчора я запісваў беларускіх літаратараў», — растлумачыў журналіст.

Карэспандэнта адпусцілі праз тры гадзіны пасля затрымання, прадпісана на працягу сутак пакінуць тэрыторыю Беларусі і забараніўшы ўезд у краіну на пяць гадоў.

«Самае крыўднае, што яны цішком сцерлі ўсе запісы. У мяне засталіся толькі запісы на схаванай камеры, дзе я здымаў чэргі ў абменнікі і некаторыя каментары людзей, але вельмі мала, і паліцы ў крамах», — адзначыў журналіст.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 27 траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб сітуацыі на валютным і спажывецкім рынку загадаў зачыніць працуючыя ў Беларусі замежныя СМІ. «Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі», — заявіў ён.

Как вам новость?