Расійская "Галактыка" зацікаўлена ў развіцці бізнэсу ў Беларусі

13.09.2010 10:56
Архив Редакция

Адзін з найбуйнейшых у Расіі вытворцаў малочнай прадукцыі ТАА "Галактыка" зацікаўлены ў развіцці бізнэсу ў Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення групы кампаній "Галактыка" Ігар Дзю. Сёння, 12 верасня, прадпрыемства наведала беларуская дэлегацыя, якая прыбыла ў Ленінградскую вобласць Расіі для ўдзелу ў пасяджэнні сумеснай камісіі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

Ігар Дзю адзначыў, што інтарэсы «Галактыкі» выраслі з рэгіянальных, кампанія зацікаўлена ў развіцці бізнэсу ў іншых краінах, у прыватнасці ў Беларусі. «Цяпер мы вызначаем, як развівацца сумесна», — сказаў ён, перадае БелТА.

Старшыня праўлення групы кампаній «Галактыка» не ўдакладніў, ці будзе гэта будаўніцтва кампаніяй завода ў Беларусі альбо сумеснай вытворчасці. «Рашэнне будзе прынята па выніках візіту дэлегацыі кампаніі ў Беларусь на наступным тыдні і перамоваў з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаілам Русым», — дадаў Ігару Дзю. Пры гэтым ён адзначыў, што «Галактыка» спадзяецца на плённае партнёрства з Беларуссю і гатовая разгледзець любыя варыянты ўзаемадзеяння.

Каткавец: малако для Беларусі такі ж каштоўны рэсурс, як і нафта

У сваю чаргу, першая намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец сказала, што малако для Беларусі з’яўляецца такім жа каштоўным рэсурсам, як нафта.
 
«За апошнія гады ў краіне створана 118 малочна-таварных фермаў. Яны дазволяць павялічыць аб’ёмы вытворчасці малака і нарасціць экспарт. Комплекснай праграмай па развіцці малочнай галіны Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжваецца будаўніцтва яшчэ 500 малочна-таварных комплексаў», — сказала прадстаўніца мінсельгасхарча. У той жа час Надзея Каткавец адзначыла неабходнасць развіцця вытворчасцяў па перапрацоўцы малака.

ТАА «Галактыка» вырабляе больш за 100 найменняў малочнай прадукцыі. Кампанія займае адну з лідзіруючых пазіцый ў Расіі па продажы малака і малочных прадуктаў. У 2009 годзе «Галактыка» павялічыла аб’ём рэалізацыі прадукцыі на 50% у адносінах да 2008 годзе.

Как вам новость?
Головоломки