Расійскія назіральнікі выявілі парушэнні на выбарах у Беларусі

21.12.2010 16:11
Архив Редакция

Расійскія назіральнікі ад Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый па абароне выбарчых правоў "Грамадзянскі кантроль" заявілі, што падчас выбараў у Мінску выявілі парушэнні практычна на ўсіх стадыях выбарчага працэсу. Пра гэта паведаміў 21 снежня падчас тэлемоста з беларускімі праваабаронцамі сустаршыня Асацыяцыі, член Грамадскай палаты Расіі Аляксандр Брод.

Паводле яго слоў, большасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў не былі дапушчаныя ў склады тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, працэс фарміравання камісій быў закрыты для грамадскасці, у дзяржаўных СМІ ішла мэтанакіраваная крытыка ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты, перадае РІА «Новости».

Акрамя таго, расійскія назіральнікі выявілі факты прымусу выбаршчыкаў, перш за ўсё студэнтаў, вайскоўцаў, міліцыянтаў і работнікаў дзяржустаноў, да датэрміновага галасавання

«Практыка правядзення выбараў, якая склалася ў Беларусі, сведчыць, што ў перыяд датэрміновага галасавання па заканчэнні часу правядзення галасавання і да адкрыцця выбарчага ўчастка на наступны дзень дзяжурыў толькі работнік аддзела ўнутраных спраў. Ні сябры ўчастковай камісіі, ні назіральнікі не мелі магчымасці сачыць за захаванасцю бюлетэняў у гэты час, што стварае рызыку ўкіду туды бюлетэняў», — паведаміў Аляксандр Брод.

Ён таксама адзначыў адсутнасць назіральнікаў, частку з якіх выдалялі з участкаў, пры падліку галасоў. «Не было цеснага кантакту ЦВК Беларусі з выбаршчыкамі, жадаючымі атрымаць даведачную інфармацыю, выказаць скаргі і заўвагі», — адзначыў праваабаронца.

Назіральнікі: прычыны для масавых пратэстаў былі

За дзень да гэтага Аляксандр Брод заўважыў, што праз шматлікія парушэнняі ў беларускіх грамадзян былі прычыны для пратэстаў. «Я не падзяляю і не падтрымліваю радыкальных дзеянняў. Аднак не магу сказаць, што прычын для народнай хвалявання не было. У назіральнікаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў палітычных партый ёсць вельмі шмат прэтэнзіяў да правядзення выбараў», — заўважыў праваабаронца.

Ён таксама паведаміў, што будзе правяраць інфармацыю аб некалькіх загінулі падчас разгону дэманстрацыі. «Вядома, міліцыя, праваахоўныя органы ўжывалі вельмі жорсткую сілу. Мне паведамлялі аб вялікай колькасці пацярпелых — каля 100 чалавек было збіта і каля 600 арыштавана», — падкрэсліў Аляксандр Брод, перадае «Інтэрфакс».

Кіраўнік Асацыяцыі паведаміў, што «Грамадзянскі кантроль» рыхтуе аналітычны даклад аб выбарчай кампаніі і галасаванні ў Беларусі, які плануецца апублікаваць 24 снежня ў Маскве. У ім, як заяўляецца, будуць адлюстраваны сярод іншага акцыя апазіцыі і яе разгон беларускімі сілавікамі.

Как вам новость?
Головоломки