Расійскія СМІ: Беразоўскі стаў галоўным кансультантам Лукашэнкі

04.10.2010 16:32
Архив Редакция

На расійскім тэлебачанні ў выніковым выпуску праграмы "Весці тыдня" вядучы Яўген Равенка агучыў пазіцыю, што галоўным кансультантам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца Барыс Беразоўскі. "Вынікі працы гэтага палітычнага тандэму цяпер бачныя кожны дзень. Мабыць, яшчэ ніколі ў гісторыі нашы адносіны не былі такімі складанымі", — распавёў вядоўца праграмы.

«Што адбываецца? Чаму, няхай нават на фоне ўласнай перадвыбарнай кампаніі Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз здзяйсняе адкрыта недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Расіі і яе кіраўніцтва?», — задаўся пытаннем вядоўца перадачы, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Яўген Равенка дадаў, што ў Аляксандра Лукашэнкі «стала дрэннай традыцыяй дэманстратыўна здзяйсняць палітычна правакацыйныя крокі». «Гэта і фактычнае адмаўленне ад свайго абяцання прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю. З гэтага Лукашэнка наладзіў сапраўдны палітычны гандаль. Затым — Бакіеў. Адкрыта, ва ўсіх на вачах, запрасіў пад сваю абарону чалавека, якога Кіргізія абвясціла ў вышук, а Расія падтрымала новае кіраўніцтва Бішкека. Далей — больш. Цяпер для Лукашэнкі, дэ-юрэ саюзніка Расіі, Саакашвілі не такі ўжо і дрэнны. А Закаеў цяпер на беларускім тэлебачанні — лідар непрызнанай рэспублікі Ічкерыя», — адзначыў вядучы.

Как вам новость?
Головоломки