Расійскія СМІ "звольнілі" Мясніковіча

20.06.2011 11:49
Архив Редакция

Шэраг расійскіх сродкаў масавых інфармацыі ў рэпартажах з Міжнароднага эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу назвалі першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашку кіраўніком беларускага ўрада, "звольніўшы" тым самым прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Прычынай таго, што здарылася стала тое, што Уладзімір Сямашка ўзначальваў беларускую дэлегацыю на форуме у той час, як дэлегацыі Казахстана і Расіі ўзначальвалі прэзідэнты Нурсултан Назарбаеў і Дзмітры Мядзведзеў адпаведна. Па гэтай прычыне некаторыя СМІ вырашылі «павысіць» Уладзіміра Сямашку да ўзроўню прэм’ер-міністра, перадае «Народная воля».

Усяго ж у склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі міністры энергетыкі і сельскай гаспадаркі Аляксандр Азярэц і Міхаіл Русы, Жылін, першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка, намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў, кіраўнік «Белнафтахіма» Ігар Жылін, старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка, супрацоўнікі беларускіх дыппрадстаўніцтваў у Расіі і некаторыя бізнэсоўцы.

Как вам новость?
Головоломки