Расійскія вайскоўцы: напад НАТО на Беларусь не адпрацоўваўся

15.04.2010 09:52
Архив Редакция

Прэс-бюро ўнутраных войскаў РФ афіцыйна пракаментавала сюжэт ліпецкага дзяржтэлебачання пра "напад" вайскоўцаў НАТО на Беларусь з тэрыторыі Ўкраіны. Па словах начальніка прэс-бюро УВ Васіля Панчанкава, падчас вучэнняў не планавалася адлюстроўваць напад НАТО, а прысвечаныя яны былі барацьбе з тэрарызмам.

«У Ліпецкай вобласці ў цэнтры вучэння — забеспячэнне бяспекі на авіяцыйным транспарце. Па сцэнары ў прыбылым у Ліпецк самалёце выяўлена выбухная прылада. Да вырашэння сітуацыі прыцягваюцца розныя ведамствы, якія займаюцца забеспячэннем грамадскай бяспекі, у тым ліку і ўнутраныя войскі», — цытуе афіцыйнага прадстаўніка УВ РФ «Интерфакс».

Васіль Панчанкаў таксама падкрэсліў, што «ў тактычным фоне вучэнняў ніякія сумежныя дзяржавы ніяк не фігуруюць», аднак адмовіўся каментаваць інфармацыю рэгіянальных СМІ пра адпрацоўку прыёму ўцекачоў у выніку ўзброенага канфлікту.

«Антытэрарыстычныя вучэнні цэнтральнага рэгіянальнага камандавання ўнутраных войскаў МУС РФ праходзяць з 13 да 17 красавіка ў 11 рэгіёнах Цэнтральнай Расіі, у тым ліку Маскоўскай, Смаленскай, Курскай, Варонежскай, Ліпецкай, Тульскай і іншых абласцях. У кожным з рэгіёнаў абгульваюцца тыя ці іншыя сітуацыі па процідзеянні тэрарыстам», — дадаў начальнік прэс-бюро УВ РФ.

Як раней паведаміў Тэлеграф, адразу два расійскія рэгіянальныя тэлеканалы паказалі ўвечар 12 красавіка сюжэты пра тое, што войскі НАТО ўварваліся на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі Ўкраіны. «Сёння ліпецкія вайскоўцы эвакуявалі жыхароў Украіны. Там абвясцілі ваеннае становішча. Краіны НАТО з тэрыторыі Ўкраіны наступаюць на Беларусь», — паведаміла тэлекампанія «Липецкое время».

Как вам новость?
Головоломки