Рассельгаснагляд: Беларусь абяцае павысіць бяспеку малака

28.07.2010 17:20
Архив Редакция

Беларусь гатовая ўзмацніць дзяржаўны кантроль бяспекі вырабленай малочнай прадукцыі. Пра гэта заявіў галоўны ветэрынарны лекар Беларусі Юрый Піваварчык на сустрэчы з кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) Сяргеем Данквертам.

Старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Расіі Андрэй Даніленка і кіраўнікі найбуйнейшых малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі выказалі салідарнае меркаванне аб неабходнасці ўзмацнення сістэмы добраахвотнага кантролю на прадпрыемствах галіны, паведамілі ў «Рассельгаснаглядзе».

Акрамя таго Сяргей Данкверт і Юры Піваварчык пагадзіліся, што імпартаваць на тэрыторыю Мытнага саюза малочную прадукцыю варта выключна з праінспектаваных і атэставаных замежных прадпрыемстваў. Важным пытаннем, на іх погляд, таксама з’яўляецца акрэдытацыя прадпрыемстваў на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы збыту малочнай прадукцыі.