Рассельгаснагляд зацвердзіў рыбную прадукцыю пяці беларускіх прадпрыемстваў

12.08.2010 17:12
Архив Редакция

Пасля праведзенай інспекцыі, Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) зацвердзіла пяць беларускіх прадпрыемстваў у якасці пастаўшчыкоў беларускай рыбнай прадукцыі ў Расію. Пра гэта 12 жніўня паведаміла ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Рассельгаснагляд зацвердзіў беларускія СП ТАА «СантаБрэмар», ААТ Вопытны рыбгас «Сялец», ААТ «Рыбгас «Палессе», СП ТАА «Леор Пластык» і ААТ «Рыбакамбінат «Любань» у якасці імпарцёраў рыба- і морапрадукцыі, распавялі ў міністэрстве.

Дадзеныя прадпрыемствы прайшлі атэстацыю ў Галоўным упраўленні ветэрынарыі для пастаўкі рыбнай прадукцыі ў Расію.

Как вам новость?
Головоломки