Ратавальнікі ліквідавалі пажар на фабрыцы ў Пінску

25.10.2010 16:42
Архив Редакция

Пажарныя злучэнні ліквідавалі пажар, які здарыўся сёння, 25 кастрычніка, пасля выбуху на Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы. Пра гэта распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, На Пінскай дрэваапрацоўчай фабрыцы адбыўся выбух. Паведамленне аб выбуху паступіла ў міністэрства па надзвычайных сітуацыях каля 13:00. Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху абрынулася каля 100 квадратных метраў перакрыцця. Пры гэтым адзін чалавек загінуў, яшчэ 14 атрымалі раненні.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Как вам новость?